У Сьвіслачы на беларуска-польскай мяжы знайшлі цела мігранта

Сілавікі на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота
Сілавікі на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота

Труп 20-гадовага грамадзяніна Конга знайшлі 6 чэрвеня ў Бераставіцкім раёне ў рацэ Сьвіслач, паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.

Пры нябожчыку-мігранту быў заплечнік з асабістымі рэчамі і мабільны тэлефон, паведамілі ў ведамстве.

Для вызначэньня дакладнай прычыны сьмерці мужчыны прызначылі судова-мэдыцынскую экспэртызу.

Раней Памежны камітэт Беларусі паведамляў, што ў 2022 годзе на беларуска-польскай мяжы зафіксавалі 8 сьмерцяў нерэгулярных мігрантаў. Іх целы знаходзілі ў красавіку, кастрычніку, лістападзе і сьнежні.

Сёлета такія выпадкі былі зафіксаваныя на межах з краінамі Эўразьвязу 9, 10, 31 студзеня, 4, 10, 18 і 24 лютага, 10, 13 сакавіка, 11 красавіка і 7 чэрвеня.

​
XS
SM
MD
LG