Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ня стала чальцом Рады Бясьпекі ААН. У галасаваньні яе абышла Славенія


Славенская дэлегацыя сьвяткуе абраньне Славеніі чальцом Рады Бясьпекі ААН
Славенская дэлегацыя сьвяткуе абраньне Славеніі чальцом Рады Бясьпекі ААН

Сёньня на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку адбылося галасаваньне на месца нясталага чальца Рады бясьпекі на 2024 і 2025 гады.

Беларусь падавала заяўку яшчэ ў 2007 годзе. Сёлета на гэтым галасаваньні кандыдатура Беларусі магла застацца адзінай з рэгіёну Ўсходняй Эўропы, без альтэрнатываў. І тады Беларусь давялося б абіраць, каб рэгіён быў прадстаўлены. Аднак у 2021 годзе вылучыла сваю кандыдатуру Славенія.

У выніку за Беларусь прагаласавалі толькі 38 краін, за Славенію — 153. Галасаваньне было таемнае.

Ад іншых рэгіёнаў сёньня былі абраныя Альжыр, Гаяна, Сьера-Леонэ і Паўднёвая Карэя. Усё яны ня мелі кандыдатаў-супернікаў ад сваіх рэгіёнаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG