Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Далучэньне Швэцыі да NATO абмяркуюць на новых кансультацыях з удзелам Турэччыны, — Столтэнбэрг

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

Турэччына, Швэцыя і Фінляндыя пачнуць новыя кансультацыі 12 чэрвеня, каб урэгуляваць разыходжаньні, якія затрымліваюць далучэньне Швэцыі да NATO.

Пра гэта паведаміў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Таіпам Эрдаганам у Стамбуле 4 чэрвеня.

У сакавіку Турэччына ратыфікавала далучэньне да NATO Фінляндыі, але па-ранейшаму выступае супраць далучэньня Швэцыі, заяўляючы што швэдзкія ўлады даюць прытулак ваяўнічым групоўкам, якія Турэччына лічыць тэрарыстычнымі.

Як адзначае Reuters, таксама пярэчаньні выказвае Вугоршчына.

XS
SM
MD
LG