Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Лукашэнка абяцаў Макрону далучыцца да NATO. Што гучала на форуме GLOBSEC


Эманюэль Макрон і Сьвятлана Ціханоўская. Каляж.
Эманюэль Макрон і Сьвятлана Ціханоўская. Каляж.

Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што вайна ва Ўкраіне ня скончыцца, пакуль ня будзе вызваленая Беларусь. А Эманюэль Макрон заклікаў ціснуць на Лукашэнку, але пакінуць яму шляхі выхаду з сытуацыі, якая склалася.

Гэтыя заявы прагучалі ў сталіцы Славаччыны. У Браціславе завяршыўся міжнародны форум па бясьпецы GLOBSEC.

На форуме прысутнічаў журналіст Свабоды Аляксей Знаткевіч. Ён расказаў пра некаторыя дэталі форуму.

У дыскусіях на форуму бралі ўдзел дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская і Натальля Пінчук, жонка праваабаронцы і нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага. Як расказвае Знаткевіч, тэма Беларусі ня была сярод цэнтральных тэмаў канфэрэнцыі. Большасьць згадак пра Беларусь гучалі ў кантэксьце расейскай вайны ва Ўкраіне і таго, што робіць у ёй Беларусь. Беларусь згадвалі ў асноўным мімаходзь, хаця часам даволі нэгатыўна, расказвае журналіст.

Згадаў пра Беларусь прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, адказваючы на пытаньне беларускага палітычнага аналітыка Паўла Сьлюнькіна. Той спытаў Макрона, ці не слабы адказ Захаду ў адказ на расейскія танкі.

«Ці думаю я, што мы павінны быць больш агрэсіўныя ў дачыненьні да Беларусі? Мой адказ — не. Я думаю, што для нас было б памылкай браць на сябе ініцыятыву, распаўсюджваючы канфлікт на Беларусь. Мы павінны працягваць аказваць на іх ціск, каб яны не ўступалі ў вайну», — сказаў францускі прэзыдэнт.

Знаткевіч зьвяртае ўвагу і на іншыя словы Макрона на GLOBSEC. Францускі лідэр сказаў:

«І ня варта забывацца, што Беларусь — якім бы ні быў Лукашэнка, і ясна, што выбары былі сфальшаваныя і што гэта не дзяржава, дзе шануецца вяршэнства закону, там не было павагі да выбараў і мы правільна зрабілі, што занялі жорсткую пазыцыю — але фактычна гэта была краіна, дзе прэзыдэнт і частка ягонай адміністрацыі хацелі далучыцца да NATO і былі вельмі асьцярожныя з Расеяй».

Вайна Расеі супраць Украіны ня скончыцца, пакуль ня будзе вызваленая Беларусь, заявіла лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі Сьвятлана Ціханоўская падчас дыскусіі на міжнароднай канфэрэнцыі ў Браціславе.

Сьвятлане Ціханоўскай задалі пытаньне, чаму беларусы не паўстаюць цяпер, як яны зрабілі ў 2020 годзе, бо пратэст у Беларусі цяпер мог бы зьмяніць хаду вайны.

У адказ яна патлумачыла цяперашні ўзровень рэпрэсіяў у Беларусі, дзе штодня затрымліваюць дзясяткі людзей і дзе турэмнае зьняволеньне можа пагражаць за любыя дзеяньні, якія не падабаюцца ўладам.

Аднак пры гэтым Ціханоўская выказала ўпэўненасьць, што беларусы будуць гатовыя да пратэсту, калі зьявіцца магчымасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG