Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз запусьціў праграму стыпэндый для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў і навукоўцаў


Пратэсты беларускіх студэнтаў. Архіўнае фота
Пратэсты беларускіх студэнтаў. Архіўнае фота

Ухваленая заяўка дае права на атрыманьне штомесячнай стыпэндыі цягам двух акадэмічных гадоў.

Эўрапейскі зьвяз аб’явіў конкурс заявак на атрыманьне стыпэндый EU4Belarus — SALT-2 (Support for Advanced Learning and Training) на 2023-2025 гады.

Мэта праграмы — падтрымаць беларускіх абітурыентаў, студэнтаў, выкладчыкаў, а таксама навукоўцаў, якія зазналі рэпрэсіі пасьля падзеяў 2020 году або якія знаходзяцца пад пагрозай рэпрэсій.

Калі спаборнік вучыцца ці плянуе паступаць на праграмы бакаляўрыяту або магістратуры ва ўнівэрсытэты Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы, то ўжо цяпер можна падаць заяўку на стыпэндыю.

Ухваленая заяўка дае права на атрыманьне стыпэндыі ў памеры 450 эўра на месяц цягам двух акадэмічных гадоў.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба не пазьней за 30 чэрвеня да 12:00 запоўніць анкету і прыкласьці пацьвярджальныя дакумэнты на сайце праграмы. Заяўкі разгледзіць адборачная камісія з прадстаўнікоў Central Project Management Agency, арганізацый грамадзянскай супольнасьці, прадстаўнікоў прадэмакратычнага руху Беларусі і вонкавых незалежных экспэртаў.

Пры пасьпяховым праходжаньні конкурсу заявак кандыдатаў і кандыдатак не пазьней за 15 ліпеня запросяць на матывацыйнае інтэрвію. Гэтая стыпэндыя — магчымасьць атрымаць падтрымку для навучаньня ў эўрапейскім унівэрсытэце і стаць часткай міжнароднай студэнцкай супольнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG