Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ухваліла змены ў закон, які павялічвае тэрмін адпрацоўкі па разьмеркаваньні для студэнтаў-мэдыкаў


31 траўня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў першым чытаньні прыняла законапраект «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях аховы здароўя».

Законапраектам уносяцца зьмяненьні ў сыстэму клінічнай ардынатуры — формы прафэсійнай падрыхтоўкі лекараў-спэцыялістаў і тых, хто атрымаў вышэйшую мэдычную адукацыю за мяжой.

Мэдыкі, якія прайшлі падрыхтоўку ў ардынатуры за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, абавязаныя будуць адпрацаваць у дзяржаўнай установе аховы здароўя пяць гадоў замест двух. У самой ардынатуры мэдыкі вучацца два гады вочна і тры завочна.

Таксама, згодна з дакумэнтам, арганізацыі аховы здароўя ўсіх формаў уласнасьці маюць права прайсьці мэдычную акрэдытацыю на адпаведнасьць нацыянальным крытэрам мэдычнай акрэдытацыі. Сама акрэдытацыя стане двухступеністай: на адпаведнасьць базавым і нацыянальным крытэрам мэдыцынскай акрэдытацыі, апошняя будзе добраахвотнай і «будзе пацьвярджаць найбольш высокі стандарт якасьці мэдыцынскіх паслуг». Цяпер акрэдытацыю на адпаведнасьць базавым крытэрам абавязаныя праходзіць толькі дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя.

  • У Беларусі не хапае 4904 лекараў-спэцыялістаў і 4060 мэдсёстраў.
  • Каб вырашыць праблему дэфіцыту мэдыкаў, 23 траўня на рэспубліканскай нарадзе Лукашэнка прапанаваў павялічыць тэрмін абавязковай адпрацоўкі бюджэтнікам, якія паступілі з мэтавым накіраваньнем, да 5 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG