Тэлеканал «Настоящее время» зьняў фільм пра беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне

Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага
Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага

Стужка расказвае пра жыцьцё беларусаў, якія адправіліся на вайну за Ўкраіну супраць расейскай агрэсіі.

Тэлеканал «Настоящее время» выпусьціў дакумэнтальную стужку пра самае вялікае фармаваньне беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне, полк імя Кастуся Каліноўскага, а таксама іншых беларусаў, якія сталі са зброяй на бок Украіны.

Цяпер беларускія добраахвотнікі актыўна ўдзельнічаюць у баях за Бахмут.

З чым яны сутыкаюцца, якія раненьні маюць, як аказваюць дапамогу адзін аднаму, чаму пайшлі ваяваць за суседнюю краіну, — адказы на гэтыя і іншыя пытаньні паспрабавалі знайсьці аўтары стужкі.

Агульная колькасьць палеглых на вайне беларусаў набліжаецца да 30. Але да фармаваньняў далучаюцца новыя людзі. Гэта і ваяры, і тэхнічныя спэцыялісты, і мэдыкі, і іншыя асобы.

​
XS
SM
MD
LG