Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку затрымалі грэка-каталіцкага сьвятара Аляксандра Шаўцова

Уніяцкі сьвятар Аляксандр Шаўцоў
Уніяцкі сьвятар Аляксандр Шаўцоў

А ў Наваполацку затрымалі 77-гадовую кандыдатку навук у архітэктуры.

У Полацку і Наваполацку 25 траўня працягваюцца затрыманьні, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Праваабаронцам стала вядома, што сёньня ў Полацку затрымалі грэка-каталіцкага сьвятара Аляксандра Шаўцова. У яго канфіскавалі аргтэхніку.

У Наваполацку затрымалі 77-гадовую Галіну Захаркіну, кандыдата навук у архітэктуры і былую загадчыцу катэдры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

XS
SM
MD
LG