Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць вядомага пэдагога-рэпэтытара Яўгена Лівянта і ягоную сям’ю


Суд над Яўгенам Лівянтам і яго сям'ёй. Менск, 19 траўня 2023
Суд над Яўгенам Лівянтам і яго сям'ёй. Менск, 19 траўня 2023

У крымінальнай справе разам з адным з уладальнікаў цэнтру «100 балаў» Яўгенам Лівянтам праходзяць яшчэ шэсьць чалавек, у тым ліку ягоныя жонка і дзеці.

Справу Лівянта разглядае ў судзе Маскоўскага раёну Менску судзьдзя Кацярына Мурашка.

Акрамя Лівянта, у справе праходзяць яго жонка Юлія, іх дочкі Галіна і Ганна, муж Ганны Мікіта Дрозд, а таксама яшчэ адзін саўладальнік цэнтру Аляксей Іваноў і Аляксандра Энсайн (Вільчыцкая). Зь іх пад вартай пяць чалавек, на судзе іх трымаюць у клетцы ў кайданках.

Усе яны абвінавачваюцца ва ўдзеле ў пратэстах 2020 году паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Яўгена, Юлію і Ганну Лівянтаў, а таксама Драздова прызналі палітвязьнямі.

Перасьлед Яўгена Лівянта і яго блізкіх

Вядомага рэпэтытара, саўладальніка цэнтру «100 балаў» Яўгена Лівянта, ягоную жонку Юлію, старэйшую дачку Ганну, зяця Мікіту Драздова і саўладальніка цэнтру Аляксея Іванова затрымалі летась у сьнежні.

На пачатку красавіка Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю паведаміў, што завёў шэсьць крымінальных спраў пасьля праверкі дзейнасьці заснавальнікаў «100 балаў».

Заяўлялася, што ўпраўленьне ДФР па Віцебскай вобласьці «спыніла супрацьпраўную дзейнасьць» Яўгена Лівянта і Аляксея Іванова «ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і абавязковых плацяжоў у бюджэт». Усяго гаворка ідзе пра восем фігурантаў – «удзельнікаў злачыннай групы».

Паводле інфармацыі ДФР, «гэтыя грамадзяне і іх саўдзельнікі» зарэгістравалі пяць юрыдычных асоб пад агульным брэндам «100 балаў» і прыцягвалі «настаўнікаў і выкладчыкаў устаноў адукацыі» для «аказаньня навучэнцам рэпэтытарскіх паслуг» — больш за 180 чалавек, якіх «з мэтай мінімізацыі падаткаў» рэгістравалі ў якасьці індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП).

З паведамленьня вынікала, што бацькі навучэнцаў плацілі за паслугі рэпэтытарскім цэнтрам, пасьля чаго тыя «50% атрыманых сродкаў пералічвалі на адрас ІП на падставе фіктыўных дамоваў аказаньня паслуг».

ДФР зрабіў выснову, што выкладчыкі «фактычна зьяўляліся работнікамі рэпэтытарскіх цэнтраў». «Рэгістрацыя іх у якасьці ІП дазволіла рэпэтытарскім цэнтрам выкарыстоўваць злачынную схему ўхіленьня ад выплаты падаткаў», — сьцьвярджала ведамства.

Дэпартамэнт заявіў, што «ня быў выплачаны падаходны падатак і ўнёскі ў ФСАН агулам на больш як 3,6 млн рублёў». Таксама было сказана, што падазраваныя ў добраахвотным парадку пагашаюць «нанесеную дзяржаве шкоду». У бюджэт паступіла «больш за 630 тысяч рублёў».

29 сакавіка стала вядома пра затрыманьне дырэктаркі адукацыйнага цэнтру «100 балаў» Тацяны Карней. Гэта адбылося пасьля ператрусаў у памяшканьнях цэнтру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG