Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У склад кіраўніцтва Беларускай біятэхналягічнай карпарацыі ўвайшоў дарадца Кадырава. Каму яна належыць


Аляксандар Лукашэнка і Курманбек Бакіеў, Менск, жнівень 2019 году
Аляксандар Лукашэнка і Курманбек Бакіеў, Менск, жнівень 2019 году

У Раду дырэктараў Беларускай нацыянальнай біятэхналягічнай карпарацыі (БНБК) увайшоў дарадца кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава Леў Грогаў, паведамляе выданьне «Зеркало», а таксама расказвае, хто валодае долямі ў карпарацыі.

Доляй кампаніі валодае сям’я экс-прэзыдэнта Кіргізстану

Беларуская нацыянальная біятэхналягічная карпарацыя — кампанія зь дзяржаўным і прыватным капіталам. Беларускай дзяржаве належыць 25% акцый кампаніі, кітайскім інвэстарам — 29% (гэта СITIC International Investments, якая выступіла генпадрадчыкам на праекце, і COFCO Corporation), яшчэ 45% дзеляць дзьве эмірацкія кампаніі (Al Salaam Biotech Investments Ltd. і Al Ziad Agro Investments Ltd.) і дзьве шатляндзкія кампаніі (Maxforse LP і Altastar LP), 1% належыць расейскаму інвэстару.

Дырэктарам карпарацыі прызначаны Данііл Урыцкі, у якім у Кіргізстане апазналі зьбеглага былога прэм’ера Кіргізстану Даніяра Ўсенава, якога на радзіме чакае пажыцьцёвае зьняволеньне за саўдзел у забойстве дэманстрантаў у 2010 годзе. Паводле інфармацыі СМІ, Даніяр Усенаў пражывае ў Беларусі. Генпракуратура Кіргізстану дамагалася яго экстрадыцыі, але атрымала адмову ад беларускіх калегаў, якія назвалі яго перасьлед «палітычна матываваным».

Ключавым уласьнікам шатландзкіх афшораў — трымальнікам акцый кампаній зьяўляецца Асылбек Саліеў, пляменьнік зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева. Ён таксама хаваецца ў Беларусі.

Паводле зьвестак Tut.by, сярод акцыянэраў таксама могуць быць сам Курманбек Бакіеў і яго сыны — Марат і Максім. Сямʼя Бакіева на запрашэньне Лукашэнкі пражывае ў Беларусі з 2010 году. Ён, ягоны брат і малодшы сын знаходзяцца ў міжнародным вышуку.

На радзіме экс-прэзыдэнта Кіргізстану прызналі вінаватым у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і завочна асудзілі на 24 гады калёніі, а таксама на 25 гадоў пазбаўленьня волі — за арганізацыю замаху на жыцьцё брытанскага бізнэсоўца Шона Дэйлі. Максіма Бакіева прыгаварылі да 30 гадоў пазбаўленьня волі. Менск адмаўляў Бішкеку ў запытах аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева.

Прасоўвае прадпрыемства асабіста Аляксандар Лукашэнка

Будаваць аграпрамысловы комплекс паблізу Рудзенску ў Пухавіцкім раёне са згоды Аляксандра Лукашэнкі вырашылі ў 2016 годзе. З самага пачатку Лукашэнка праяўляў асабістую цікавасьць да гэтага праекту, ствараючы для яго максымальна спрыяльную атмасфэру і ўмовы для рэалізацыі.

Ён жа асабіста займаецца прасоўваньнем БНБК на зьнешніх рынках. Так, візыту губэрнатара Калускай вобласьці Расеі ў Беларусь у красавіку 2023 году Лукашэнка прапанаваў яму закупляць у карпарацыі «элітнае насеньне беларускай сэлекцыі, а таксама высокапрадуктыўныя кармы і прэміксы».

У канцы 2022 году ў БНБК заявілі, што за тры кварталы атрымалі прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ў памеры больш за 100 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG