Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія таксама зьбіраецца адмяніць выкарыстаньне назвы «Калінінград», вярнуўшыся да традыцыйнай назвы ў латыскай мове


Сьцяг Латвіі
Сьцяг Латвіі

Раней Польшча афіцыйна адмяніла выкарыстаньне слова «Калінінград» у дакумэнтацыі.

Экспэртная моўная камісія Латвіі раіць выкарыстоўваць у афіцыйных дакумэнтах і прамовах на латыскай мове варыянты «Karaļauči» («Караляўчы») альбо «Kēnigsberga».

На мінулым тыдні ад назвы «Калінінград» канчаткова адмовілася Польшча, дзе цяпер выкарыстоўваць будуць толькі традыцыйную назву Królewiec.

Аналягічнае пытаньне ўзьнялі ў Сейме Літвы, там прапанавалі назву «Karaliaučius» («Караляўчус»). А цяперашнюю афіцыйную расейскую назву назвалі штучнай, накінутай з Масквы.

Калінінградзкая вобласьць — расейскі экскляў, які мяжуе з Польшчай і Літвой. Плошча больш за 15 тысяч км2, там пражывае каля мільёна чалавек. Найбуйнейшым яе цэнтрам зьяўляецца Калінінград, на нямецкай мове Кёнігсбэрг. Горад доўга насіў менавіта апошнюю назву, але быў пераназваны камуністамі. А першая назва — Тувангстэ.

Назву Калінінград горад атрымаў у ліпені 1946 году ў гонар Міхаіла Калініна, які загінуў месяцам раней. Гэта савецкі палітык, які браў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць беларусаў, палякаў і іншых народаў.

Варта адзначыць, што, напрыклад, у польскай мове слова Królewiec (Крулевец) і без афіцыйных дакумэнтаў шырока ўжываецца.

У беларускай мове ёсьць свая традыцыйная назва гэтага гораду — Каралявец, але апошнім часам яе выкарыстоўваюць рэдка, ужываючы саветызаваную назву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG