Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не зьявіўся на сьвяткаваньні Дня сьцяга, герба і гімна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На 14 траўня прызначана дзяржаўнае сьвята, яго адзначылі на плошчы Дзяржаўнага сьцяга ў Менску.

На другую нядзелю траўня афіцыйна прызначаны Дзень дзяржаўнага сьцяга, герба і гімна. На плошчы Дзяржаўнага сьцяга плянаваўся выступ Аляксандра Лукашэнкі, але кіраўнік Беларусі і на гэты раз не зьявіўся на публіцы.

Прамову ад ягонага імя зачытаў прэм’ер-міністар краіны Раман Галоўчанка. У ёй гаварылася, што «сапраўды народныя сьцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя».

13 траўня адразу некалькі СМІ паведамілі, што ўвечары картэж Лукашэнкі прыехаў у «Рэспубліканскі клінічны мэдычны цэнтар», які знаходзіцца на беразе вадасховішча Дразды. Падчас яго прыезду дарогі да шпіталя былі перакрытыя, уздоўж іх стаялі сілавікі. Картэж вярнуўся назад празь 2 гадзіны.

Пасьля параду ў Маскве, дзе ён выглядаў нездаровым, Лукашэнка не зьяўляўся на публіцы. У гэтай сувязі СМІ пачалі нагадваць хто, паводле заканадаўства, павінен выконваць абавязкі прэзыдэнта, калі ён робіцца недзеяздольным альбо памірае. На сёньняшні дзень гэта Натальля Качанава, старшыня Савету Рэспублікі. Пры гэтым адметны выбар Рамана Галоўчанкі ў якасьці таго, хто зачытвае афіцыйнае пасланьне Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG