Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бурэль — Пуціну: «Украіна ня стане другой Беларусьсю, мы будзем працягваць яе падтрымку»


Жузэп Бурэль
Жузэп Бурэль

Высокі прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі Жузэп Бурэль падкрэсьліў, што чальцы Эўразьвязу прадоўжаць падтрымку Ўкраіны ў вайне супраць Расеі насуперак спэкуляцыям аб магчымай «стомленасьці».

Пра гэта Бурэль заявіў па выніках нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў ЭЗ у Стакгольме 12 траўня, паведамляе «Європейська правда».

Бурэль падкрэсьліў, што за 15 месяцаў вайны Расея не адмовілася ад намеру «падпарадкаваць» Украіну і працягваць яе зьнішчаць, таму важна забясьпечыць доўгатэрміновыя інструмэнты падтрымкі Кіева ў дадатак да кароткатэрміновых, якія існуюць цяпер.

«І я хачу паслаць выразны сыгнал Пуціну: няма і ня будзе ніякай стомленасьці. Мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну столькі, колькі ёй трэба, і столькі, колькі будзе трэба», — заявіў Бурэль.

Ён падкрэсьліў, што ў цяперашняй сытуацыі Ўкраіна ня можа адмовіцца ад барацьбы, бо гэта паставіла пад пагрозу яе існаваньне як нацыі.

«Украінцы хочуць міру. Мы хочам міру. Але мы ня хочам капітуляцыі. Мы ня хочам, каб Украіна стала другой Беларусьсю», — падкрэсьліў прадстаўнік Эўразьвязу ў замежнай палітыцы.

  • 3 траўня амбасадары краінаў-чальцоў Эўразьвязу ўхвалілі рашэньне выдзеліць 1 мільярд эўра на закупку боепрыпасаў для Ўзброеных сілаў Украіны.
  • Таксама Эўразьвяз апублікаваў прапанову, якая прадугледжвае павелічэньне вытворчасьці боепрыпасаў у Эўропе з мэтай папаўненьня вычарпаных запасаў у сувязі з узбраеньнем Украіны. Праект, прадстаўлены Эўракамісіяй, прадугледжвае выдзяленьне 500 мільёнаў эўра зь бюджэту ЭЗ. Эўракамісар па ўнутраным рынку Т'еры Брэтан спадзяецца, што прапанову ўхваляць да канца чэрвеня.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG