Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірзіёеў аб’явіў аб правядзеньні датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўзбэкістане


 Шаўкат Мірзіёеў (справа)
Шаўкат Мірзіёеў (справа)

Перад гэтым прэзыдэнт Узбэкістана ініцыяваў зьмену Канстытуцыі. Цяпер ён можа заставацца ва ўладзе да 2040 года.

Прэзыдэнт Узбэкістана Шаўкат Мірзіёеў абʼявіў аб правядзеньні датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў. Аб гэтым ён заявіў падчас сустрэчы, якая была прысьвечана вынікам рэфэрэндуму аб унясеньні паправак да Канстытуцыі. У прынятай на гэтым рэфэрэндуме новай рэдакцыі Асноўнага закона прэзыдэнцкі тэрмін павялічаны зь пяці да сямі гадоў, што дае магчымасьць Шаўкату Мірзіёеву і надалей заставацца ва ўладзе.

Шаўкат Мірзіёеў расказаў, чаму было прынятае такое рашэньне і чаму ён «адмаўляецца ад трох з паловай гадоў свайго прэзыдэнцкага тэрміну».

«Вы самі бачыце, згодна з нашым Асноўным законам, па-першае, рэфармуюцца ўсе галіны ўлады, паміж імі сурʼёзна мяняюцца адносіны і балянс. Па-другое, абноўленая Канстытуцыя ставіць перад прэзыдэнтам, парлямэнтам, урадам, міністрамі неадкладныя новыя палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя задачы», — прыводзіць яго словы Gazeta.uz.

Пазьней ён падпісаў указ аб правядзеньні выбараў не пазьней за 9 ліпеня 2023 года.

Абнуленьне і павелічэньне прэзыдэнцкага тэрміна

Як будзе выглядаць канчатковы праект Канстытуцыі Узбэкістану:

З ініцыятывай унесьці зьмены ў Канстытуцыю краіны Мірзіёеў выступіў у сьнежні 2021 году. Дырэктар Central Asia Due Diligence Алішэр Ільхамаў раней гаварыў, што зьмена Канстытуцыі ў першую чаргу робіцца для Мірзіёева, каб даць яму магчымасьць «абнуліць цяперашнія тэрміны і ісьці на новыя два», гэтак жа, як гэта раней зрабіў Уладзімір Пуцін у Расеі.

Па дадзеных ЦВК краіны, праект папраўкі да Канстытуцыі Ўзбэкістану на рэфэрэндуме падтрымалі 90,2%, або 15,034 млн чалавек, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні. Яўка склала 84,54%, ці 16,6 млн грамадзян Узбэкістану. Пастановай ЦВК ад 1 траўня новая рэдакцыя Канстытуцыі ў адпаведнасьці з заканадаўствам набыла моц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG