Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты кіроўца прапагандыста Прылепіна быў адным з 33 «вагнэраўцаў», якіх затрымлівалі ў Беларусі ў 2020


Падарваная машына Прылепіна
Падарваная машына Прылепіна

Пра гэта напісаў расейскі блогер Сямён Пегаў.

6 траўня ў Ніжнім Ноўгарадзе ўзарваўся аўтамабіль Audi Q7, у якім знаходзіўся расейскі пісьменьнік, прапагандыст і «палявы камандзір» Захар Прылепін. Ад выбуху машыны загінуў кіроўца па мянушцы «Злы», сам Прылепін паранены. Інфармацыя пра ягоны стан супярэчлівая.

Расейскае выданьне «Верстка» піша, што пазыўны «Злы» насіў 27-гадовы ўраджэнец Луганску Аляксандр Шубін. Паводле базы «Міратворац», з пачатку сэпаратысцкага руху на Данбасе ў 2014 годзе Шубін быў шараговым у батальёне, дзе намесьнікам камандзіра быў Прылепін. Як мінімум зь 2018 году Шубін перабраўся ў Ніжні Ноўгарад — менавіта туды яму прыходзілі штрафы за парушэньне правілаў дарожнага руху.

У Ніжагародзкай вобласьці Расеі «па гарачых сьлядах» затрымалі мужчыну, які можа быць датычны да выбуху, заявіла прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў Расеі Ірына Воўк. Пазьней агенцтва ТАСС паведаміла, што затрыманы 1993 году нараджэньня і ўжо судзімы. У сваім Тэлеграм-канале ТАСС са спасылкай на расейских сілавікоў называе затрыманага ўраджэнцам Украіны. А Сьледчы камітэт Расеі заявіў, што затрыманы працаваў на Службу бясьпекі Ўкраіны.

33 грамадзяніна Расеі былі затрыманыя ў Беларусі ў канцы ліпеня 2020 году, іх абвінавацілі ў падрыхтоўцы беспарадкаў. З апублікаванага сьпісу імёнаў стала вядома, што вялікая частка затрыманых раней ваявала ў складзе атрадаў сэпаратыстаў, якіх падтрымлівае Расея.

Тады Прылепін, які сам ваяваў у Данбасе, напісаў, што двое з затрыманых былі ў яго асабістай ахове. Паводле афіцыйнай вэрсіі расейскага боку, гэтыя людзі накіроўваліся транзытам у адну з замежных краін – называліся Турэччына і Вэнэсуэла. Украіна афіцыйна патрабавала выдачы 28-мі зь іх.

14 жніўня 2020 году, пасьля пачатку пратэстаў у Беларусі, Генпракуратура Расеі паведаміла пра тое, што грамадзяне Расеі перададзеныя расейскаму боку (адзін з затрыманых зь беларускім пашпартам таксама быў вызвалены і застаўся ў Менску).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG