Расея атакавала Адэсу і Кіеў дронамі-камікадзэ

Абломкі дрона, якім абстрэльвалі Кіеў раней
Абломкі дрона, якім абстрэльвалі Кіеў раней

Пацярпелых у выніку атак няма. Украінскія ўлады заяўляюць, што зьбілі большасьць БПЛА.

Як паведамілі ўкраінскія ўлады, над Кіевам зьнішчылі ўсе дроны, а над Адэсай — 12 з 15 зьнішчаны сіламі супрацьпаветранай абароны і мабільнымі агнявымі групамі. Тры дроны ўдарылі па інтэрнатах адной з навучальных устаноў Адэсы.

Кіраўнік Кіеўскай гарадзкой вайсковай адміністрацыі Сяргей Папко паведаміў, што ўкраінская сталіца таксама пацярпела ад балістычных ракетаў, якія зьнішчылі ўкраінскія СПА. У некаторых раёнах зафіксавалі падзеньне абломкаў.

Украінскі бок паведамляе, што на хвастах бесьпілётнікаў, якія нанесьлі ўдар па Адэсе, было напісана «За Маскву» і «За Крэмль».

Пэўна, гэта адсылка да атакі на маскоўскі Крэмль напярэдадні. У Маскве назвалі гэтую атаку «замахам» на жыцьцё Пуціна, у Кіеве адпрэчылі ўсе абвінавачаньні і заявілі, што не арганізоўвалі ніякай атакі.

Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны лічыць, што атака дронамі маскоўскага Крамля магла быць інсцэнаваная.

​
XS
SM
MD
LG