Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байцы палка Каліноўскага рыхтуюцца да ўдзелу ва ўкраінскім контранаступе


Шаўрон палка Кастуся Каліноўскага
Шаўрон палка Кастуся Каліноўскага

Прадстаўніца палка з пазыўным «Чабор» паведаміла, што яны рыхтуюцца ўзяць удзел у будучым контранаступе ўкраінскіх войскаў.

Навабранцаў абучаюць інструктары, якія здабылі баявы вопыт у вайне з Расеяй. Самі байцы палка кажуць, што праходзяць падрыхтоўку на ўзроўні сіл спэцыяльных апэрацый. Тактыка, стралковая і фізычная падрыхтоўка – навучаньне вельмі інтэнсіўнае.

Ютуб-канал палка Каліноўскага паведамляе, што на мінулым тыдні былі параненыя некалькі іх байцоў. А таксама камандзір мэдычнай роты палка з пазыўным «Север» патрапіла ў шпіталь з кантузіяй. Але стратаў у палку няма.

  • Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны ў пачатку сакавіка 2022 году. 26 сакавіка ён увайшоў у склад УСУ. 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк у складзе двух батальёнаў — «Волат» і «Тэрор». Пазьней быў сфармаваны трэці — «Літвін». Пасьля «Тэрор» стаў асобным падразьдзяленьнем па-за складам палка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG