Расея зноў абстраляла ракетамі Ўкраіну, атакавала Дніпро, Кіеў, Умань. Ёсьць ахвяры. ФОТА

Жанчына нясе дзіця каля пашкоджаных жылых дамоў у Кіеве пасьля расейскіх ракетных удараў па некалькіх гарадах Украіны, 28 красавіка 2023
Жанчына нясе дзіця каля пашкоджаных жылых дамоў у Кіеве пасьля расейскіх ракетных удараў па некалькіх гарадах Украіны, 28 красавіка 2023

У ноч на пятніцу, 28 красавіка, расейскія войскі зьдзейсьнілі чарговыя ўдары па тэрыторыі Ўкраіны. Вядома пра сама меней 17 загінулых і шматлікіх параненых.

Каля 3-й гадзіны ночы ва Ўкраіне пачала гучаць паветраная трывога. Ужо праз гадзіну першыя выбухі пачулі жыхары Палтаўскай вобласьці.

У 4:20 сыгнал трывогі распаўсюдзіўся па ўсіх рэгіёнах краіны — украінцаў папярэдзілі аб пагрозе ракетнага ўдару.

Разбураны расейскім начным абстрэлам жылы дом ва Умані, Украіна, 28 красавіка 2023
Разбураны расейскім начным абстрэлам жылы дом ва Умані, Украіна, 28 красавіка 2023

Пазьней стала вядома пра выбухі ў Мікалаеве, Умані, Дніпры і Кіеве, паведаміў тэлеканал ТСН.

Разбураны расейскім начным абстрэлам жылы дом ва Умані, Украіна, 28 красавіка 2023
Разбураны расейскім начным абстрэлам жылы дом ва Умані, Украіна, 28 красавіка 2023

Расейцы ўдарылі па шматпавярховіку ва Умані. Кіраўнік Чаркаскай абласной вайсковай адміністрацыі Ігар Табурэц расказаў пра 17 загінулых і шмат параненых.

Ратавальныя работы на месцы пашкоджаных жылых дамоў у Кіеве пасьля расейскіх ракетных удараў па некалькіх гарадах Украіны, 28 красавіка 2023
Ратавальныя работы на месцы пашкоджаных жылых дамоў у Кіеве пасьля расейскіх ракетных удараў па некалькіх гарадах Украіны, 28 красавіка 2023

Акрамя пацярпелага ад ракеты шматпавярховіка, у якім разбураны пад'езд, ад выбуховай хвалі пацярпелі яшчэ тры будынкі вакол.

Наступствы ракетнай атакі на горад Дніпро. 28 красавіка 2023
Наступствы ракетнай атакі на горад Дніпро. 28 красавіка 2023

У Дніпры ад расейскага ўдару загінулі маладая жанчына і трохгадовае дзіця. Яшчэ чацьвёра чалавек траўмаваныя.

Наступствы ракетнай атакі на горад Дніпро. 28 красавіка 2023
Наступствы ракетнай атакі на горад Дніпро. 28 красавіка 2023

Расейцы атакавалі Кіеўшчыну і саму сталіцу Ўкраіны з самалётаў стратэгічнай авіяцыі. Паводле папярэдніх зьвестак, у паветранай прасторы Кіева зьнішчана 11 крылатых ракет. Таксама зьбілі два дроны, іх тып у цяперашні час высьвятляюць.

Ратавальныя работы на месцы пашкоджаных жылых дамоў у Кіеве 28 красавіка пасьля расейскіх ракетных удараў па некалькіх гарадах Украіны
Ратавальныя работы на месцы пашкоджаных жылых дамоў у Кіеве 28 красавіка пасьля расейскіх ракетных удараў па некалькіх гарадах Украіны

Абломкі ў Абалонскім раёне Кіева абарвалі камунікацыі мясцовай ЛЭП і пашкодзілі дарожнае пакрыцьцё. Ахвяр сярод мірнага насельніцтва і разбурэньняў жылых аб’ектаў або інфраструктуры пакуль не зафіксавалі.

Да абстрэлаў у Херсонскай вобласьці расейскія войскі забілі жанчыну. Ракета пацэліла ў прыватны дом, у двары якога знаходзілася пажылая пара.

​
XS
SM
MD
LG