Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянтэр Ільля Міронаў паскардзіўся ў пракуратуру на разгром сваёй кватэры сілавікамі


Ільля Міронаў, архіўнае фота
Ільля Міронаў, архіўнае фота

Актывіст напісаў скаргу ў пракуратуру на супрацоўнікаў міліцыі Савецкага РАУС Гомля, якія сёлета ў сакавіку правялі ператрус у ягонай кватэры з парушэньнем заканадаўства.

Вярнуўшыся дадому 16 красавіка, валянтэр засьпеў сваю кватэру ў абсалютна разгромленым стане: разабраная мэбля, раскіданыя рэчы — маці актывіста ў той дзень даставілі ў РАУС Савецкага раёну Гомля.

Міронаў у сваёй скарзе адзначыў, што не атрымаў пастановы аб правядзеньні ператрусу перад яго пачаткам, піша выданьне «Гомель Штодзень». Паводле Ільлі, не ўручылі яму як паўналетняму члену сям’і і копіі пратаколу ператрусу. І гэта яшчэ адно парушэньне заканадаўства, пра якое актывіст напісаў у сваёй скарзе.

Хто такі Ільля Міронаў

Міронаў вядомы сваёй ініцыятывай «Пішыце лісты», накіраванай на падтрымку палітвязьняў. Сам ён напісаў больш за 2500 лістоў. Ініцыятыва была намінаваная на Нацыянальную прэмію за дасягненьні ў галіне правоў чалавека ў 2021 годзе.

30 верасьня 2021 году Міронава затрымалі ў рамках «справы Зельцара» аб камэнтарах у інтэрнэце пасьля гібелі айцішніка Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка ў Менску. Першапачаткова Ільлю выставілі абвінавачаньне паводле арт. 130 КК аб распальваньні варожасьці. Але падчас сьледзтва абвінавачаньне зьнялі, і артыкул замянілі на 369-1 КК «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

Больш за год Міронаў правёў у СІЗА. 24 кастрычніка 2022-га яго асудзілі на 1,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, але вызвалілі ў залі суду, бо дзень у СІЗА прыраўноўваецца да 1,5 дня ў калёніі. Міронаў сваё пакараньне ўжо адбыў. Таксама яму прызначылі штраф 6400 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG