ВУП Беларусі ў першым квартале ўпаў на 2,1%

Паводле Белстату, валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў першым квартале 2023 году склаў 46,5 мільярда рублёў і скараціўся на 2,1% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.

У студзені скарачэньне ВУП склала 5%, за два першыя месяцы году гэты паказьнік у параўнаньні з студзенем-лютым зьнізіўся на 3,6%. Прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, зацьверджаным Аляксандрам Лукашэнкам, прадугледжаны рост беларускай эканомікі ў 2023 годзе на 3,8%.

BPN прыводзіць прагноз рэйтынгавага агенцтва Fitch Ratings, паводле якога ў Беларусі «чакаецца далейшая рэцэсія» эканомікі.

На думку аналітыкаў агенцтва, падзеньне ВУП у 2023 годзе складзе 1,3%, у 2024-м — 0,3%. Прычына падзеньня — «пераарыентацыя гандлёвых патокаў і слабыя інвэстыцыі з далейшай адаптацыяй бізнэсу да санкцыяў».

​
XS
SM
MD
LG