З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіне падарваліся на мінах больш за 750 чалавек, чвэрць зь іх — дзеці

Участкі, якія абясшкоджваюць ад мін, агароджваюць пафарбаванымі ў чырвоны колер палкамі і пазначаюць таблічкамі. Бучанскі раён, лістапад 2022 году. Архіўнае фота
Участкі, якія абясшкоджваюць ад мін, агароджваюць пафарбаванымі ў чырвоны колер палкамі і пазначаюць таблічкамі. Бучанскі раён, лістапад 2022 году. Архіўнае фота

Такія зьвесткі падае выведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі. Паводле колькасьці ахвяр ад мінаў Ўкраіна выйшла на чацьвёртае месца ў сьвеце пасьля Афганістану, Малі і Емэну.

Выведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі заявіла, што ў кожным восьмым выпадку падрыву мірных жыхароў на мінах у вызваленых ад расейскіх войскаў населеных пунктах цярпяць дзеці.

«Ва Ўкраіне штодня паступаюць паведамленьні аб ахвярах мінаваньня сярод мірнага насельніцтва. Больш за ўсё пацярпелі Херсонская і Харкаўская вобласьці, раней акупаваныя Расеяй. З надыходам вясны і большай колькасьцю людзей, якія займаюцца сельскагаспадарчай дзейнасьцю, рызыка падрываў на мінах павялічваецца», — адзначылі ў брытанскай выведцы.

Паводле выведнікаў, з пачатку расейскага ўварваньня зарэгістравана больш за 750 ахвяр падрыву мірных жыхароў на мінах, у кожным восьмым выпадку — дзеці.

«Каб ачысьціць Украіну ад мін, хутчэй за ўсё, спатрэбіцца ня менш за дзесяць гадоў», — мяркуюць у вайсковай выведцы Вялікай Брытаніі.

Украінскія ўлады заявілі аб замінаваньні 30% тэрыторыі краіны.

Паводле Асацыяцыі сапэраў Украіны, якая дапамагае ўкраінскім ратавальнікам праводзіць разьмінаваньне тэрыторый, у выніку баявых дзеяньняў толькі на падкантрольнай Украіне тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей замінавана 700 тысяч гэктараў. У колькасьці ахвяр ад мінаў і Ўкраіна выйшла на чацьвёртае месца ў сьвеце пасьля Афганістану, Малі і Емэну.

Міністэрства абароны навакольля і прыродных рэсурсаў Украіны паведаміла, што сапэры ўжо абясшкодзілі 175 тысяч боепрыпасаў на 67 639 гэктарах. Эколягі сьцьвярджаюць, што пасьля разьмінаваньня асаблівай увагі патрабуюць сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі.

​
XS
SM
MD
LG