Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сайце літоўскага Дэпартамэнту міграцыі зьявілася інфармацыя па-беларуску і пад бел-чырвона-белым сьцягам


Скрыншот з сайту Дэпартамэнту міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы
Скрыншот з сайту Дэпартамэнту міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы

Дэпартамэнт міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы вылучыў на сваім сайце асобны разьдзел для грамадзян Беларусі.

На сайце Дэпартамэнту міграцыі Літвы зьявілася інфармацыя на беларускай мове пад бел-чырвона-белым сьцягам.

Таксама там апублікаваны інфармацыйны буклет для беларусаў, у якім тлумачацца асноўныя аспэкты і адрозьненьні паміж міграцыйнымі працэдурамі.

Ёсьць на сайце і асобная інфармацыя для грамадзян Украіны, якія шукаюць прытулку ў сувязі з расейскім поўнамаштабным ваенным уварваньнем, якое пачалося 24 лютага 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG