Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве заявілі аб поўнай забароне ўвозу санкцыйнай беларускай драўніны пад выглядам паставак з Казахстану і Кіргізстану


Экспарт драўніны. Ілюстрацыйнае фота
Экспарт драўніны. Ілюстрацыйнае фота

Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне пачасьціліся выпадкі, калі драўніну ці вырабы зь яе, вырабленыя ў Расеі і Беларусі, спрабавалі завезьці на мытную тэрыторыю Эўразвяза ў абыход санкцый, адзначылі ў памежнай службе Літвы.

У мэтах прадухіленьня гэтай практыкі і з улікам растлумачэньняў Эўракамісіі літоўская мытня ў канцы мінулага году ўзмацніла кантроль тавараў з драўніны — у пунктах пропуску з Рэспублікай Беларусь і Калінінградзкай вобласьцю Расейскай Фэдэрацыі.

Літоўская памежная служба адзначае, што з таго часу ўзмацнілася праверка дакумэнтаў і маршрутаў перавозкі тавараў з мэтай пераканацца, што тавары, якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЭЗ, сапраўды вязуцца з трэцяй краіны, а не з Расеі ці Беларусі.

Калі выяўляліся нестыкоўкі, невыкананьні патрабаваньняў, адсутнасьць пацьверджаньня паходжаньня тавараў, то драўніну і прадукцыю дрэваапрацоўкі на тэрыторыю ЭЗ не прапускалі.

Агулам за першы квартал 2023 года мытная служба Літвы адмовіла ў працэдурах імпарту, экспарту і транзыту амаль 9 тысяч разоў, тады як летась з моманту пачатку вайны ва Ўкраіне адмоў было 27 тысяч. Цяпер вядзецца амаль 100 расьсьледаваньняў магчымых абходаў санкцый, за іх невыкананьне завялі 27 адміністрацыйных спраў.

Раней «Беларускі расьсьледніцкі цэнтар»(БРЦ) даведаўся, што некаторыя прыватныя і дзяржаўныя кампаніі Беларусі працягваюць зарабляць на экспарце ў Эўразьвяз, нягледзячы на санкцыі. У БРЦ апублікавалі новыя пацьверджаньні таго, што ў Эўразьвяз праз Казахстан і Кіргізстан паступае беларуская драўніна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG