Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаньне запрасіла для расейскага палітыка Кара-Мурзы 25 гадоў пазбаўленьня волі


Уладзімір Кара-Мурза
Уладзімір Кара-Мурза

Пракурор запрасіў для апазыцыйнага расейскага палітыка Ўладзіміра Кара-Мурзы 25 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта расказала журналістам каля будынку Маскоўскага гарадзкога суду яго адвакатка Марыя Эйсмант.

Па словах юрысткі, яе падабаронны за час знаходжаньня ў СІЗА страціў 17 кіляграмаў вагі. У сярэдзіне сакавіка Кара-Мурза ня змог узяць удзел у адным з паседжаньняў суду з прычыны пагаршэньня самаадчуваньня. Да гэтага ён паведамляў, што ягонае здароўе ў ізалятары стала значна горшым. Галоўны нэўроляг УФСІН па Маскве паставіў яму дыягназ «полінэйрапатыя». Гэты дыягназ уваходзіць у сьпіс хвароб, якія выключаюць знаходжаньне ў СІЗА. Аднак суд адмовіўся разгледзець мэдычныя дакумэнты і перавесьці палітыка пад хатні арышт.

На пачатку сакавіка суд працягнуў арышт Кара-Мурзу на паўгода. Ён знаходзіцца ў СІЗА з красавіка 2022 году. У дачыненьні да палітыка распачатыя тры крымінальныя справы: аб так званых фэйках пра армію Расеі, аб дзяржаўнай здрадзе і аб ажыцьцяўленьні дзейнасьці «непажаданай арганізацыі» за працу з «Адкрытай Расеяй».

  • Па вэрсіі сьледзтва, выступаючы 15 сакавіка 2022 году ў ЗША перад членамі Палаты прадстаўнікоў штату Арызона, Кара-Мурза, «дзейнічаючы па матывах палітычнай нянавісьці, распаўсюдзіў пад выглядам дакладных паведамленьняў заведама ілжывую інфармацыю». У прыватнасьці, тады размова ішла пра бамбаваньне жылых раёнаў і аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры Ўкраіны.
  • Ужо калі ён быў пад арыштам, супраць палітыка былі заведзеныя справы аб супрацоўніцтве зь непажаданай арганізацыяй і дзяржаўнай здрадзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG