Дата дня
7 красавіка 1983 году памерла Ларыса Геніюш, беларуская пісьменьніца, дзяячка беларускага адраджэньня.
Таксама ў гэты дзень
1348 — імпэратар Карл IV заснаваў унівэрсытэт у Празе.
1917 — у Менску адкрыўся Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў. 150 дэлегатаў зьезду выпрацавалі праграму беларускага руху. Дэлегаты стварылі Беларускі нацыянальны камітэт на чале з Раманам Скірмунтам, вырашылі заснаваць Беларускі ўнівэрсытэт і перавесьці ўсю пачатковую адукацыю ў Беларусі на беларускую мову.
1939 — фашысцкая Італія напала на Альбанію.
1948 — была заснаваная Сусьветная арганізацыя аховы здароўя.
1965 — Уладзімер Караткевіч напісаў першыя радкі раману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
1969 — сымбалічная дата нараджэньня інтэрнэту: быў апублікаваны пакет дакумэнтаў, якія прапанавалі тэарэтычныя прынцыпы кампутарных сетак.
1994 — пачатак генацыду ў Руандзе — за 100 дзён забілі больш як 900 тысяч чалавек.
2009 — у Малдове адбыліся масавыя беспарадкі, выкліканыя вынікамі парлямэнцкіх выбараў.
2010 — падчас другой рэвалюцыі ў Кіргізстане быў адхілены ад улады прэзыдэнт Курманбек Бакіеў, які потым знайшоў прытулак у Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
1889 — Габрыэля Містраль, Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры.
1897 — Юрка Лістапад, публіцыст, пэдагог, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 году і антыбальшавіцкага супраціву 1920-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1914 — Кірыла Мазураў, савецкі камуністычны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ у 1956–65 гадах.
1947 — Валер Славук, беларускі мастак.
У памяці
1614 — памёр Эль Грэка, гішпанскі мастак.
1951 — памёр Сяргей Вайцяхоўскі, царскі генэрал, які нарадзіўся ў Віцебску, а пасьля зьвязаў сваё жыцьцё з Чэхаславаччынай.
1973 — памёр Язэп Дыла, беларускі пісьменьнік і культурны дзеяч.
2006 — памёр Кастусь Мысьлівец, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку XXI ст.