Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася відэа, як сілавікі выводзілі затрыманага жыхара Дзяржынску басанож на сьнег


Чалавека, якога падазраюць у пратэстах супраць Лукашэнкі, выводзяць басанож на сьнег. Скрыншот зь відэа сілавікоў, Дзяржынск, 3 красавіка 2023
Чалавека, якога падазраюць у пратэстах супраць Лукашэнкі, выводзяць басанож на сьнег. Скрыншот зь відэа сілавікоў, Дзяржынск, 3 красавіка 2023

Увечары 3 красавіка на праўладных тэлеграм-каналах зьявіліся пяць відэа з затрыманымі зь Дзяржынску. Некаторыя зь іх пад ціскам сілавікоў сказалі, што ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў Менску.

На відэа апэрацыю сілавікоў называюць «адпрацоўкай дэструктыўных ячэек Дзяржынску», паведамляюць праваабаронцы.

«Некаторыя грамадзяне, якія маюць дачыненьне да экстрэмізму, працягваюць спрабаваць зьдзяйсьняць злачынствы і правапарушэньні, а таксама весьці агітацыю ў замежных інтарэсах», — гаворыцца ў сюжэце.

На відэа бачна, як сілавікі ў касках і бронекамізэльках са зброяй выводзяць басанож з дому на сьнег аднаго з затрыманых.

Паведамляецца, што супраць некаторых людзей завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Сярод затрыманых ёсьць маці малалетніх дзяцей, жанчына з інваліднасьцю. Па інфармацыі сілавікоў, адной з прычын стаў групавы фатаздымак з акцыі пратэсту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG