Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хадзілі па сьпісе, аднаго вывелі з пакетам на галаве». Падрабязнасьці ператрусаў у Дзяржынску


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларускія сілавікі
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларускія сілавікі

Праваабаронцы даведаліся падрабязнасьці ператрусаў у Дзяржынску 1 красавіка: іх прычынай, як паведамілі «Вясьне» крыніцы, стала «ўсталяваньне выбуховага прыстасаваньня на трасе ў раёне Петкавіч».

Паведамляецца, што ў сілавікоў быў сьпіс на прыкладна 30 чалавек — у гэтых людзей і мусілі адбыцца ператрусы. Увечары 1 красавіка дзяржынскія ўчастковыя хадзілі да людзей са сьпісу і праглядалі ў іх тэлефоны. Большасьць пасьля ператрусаў адпусьцілі, але вядома, што як мінімум двое дагэтуль знаходзяцца ў РАУС, паведамляе «Вясна».

«Працаваў САХР і АМАП. Пастанова выпісаная з нагоды „ўсталяваньне выбуховага прыстасаваньня на трасе ў раёне Петкавіч“. Ператрусаў шмат, затрымліваюць ня ўсіх: праводзяць ператрус, спампоўваюць інфармацыю з тэлефона, многіх адпускаюць, нават нічога не вымаючы.

Аднаго чалавека выводзілі з дому з пакетам на галаве і ў кайданках. Многіх правяраюць, таму што яны трапілі на камэры відэаназіраньня на ўезьдзе ў Дзяржынск. Пытаюцца, навошта і куды езьдзіў», — распавяла «Вясьне» крыніца.

Прозьвішчы затрыманых удакладняюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG