Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раду Эўропы просяць не дапусьціць выдачы асуджанага за «дыскрэдытацыю арміі» расейца зь Беларусі ў РФ


Аляксей Маскалёў у судзе
Аляксей Маскалёў у судзе

Праваабаронцы з цэнтру «Мэмарыял» і праекту «АВД-Інфа» зьвярнуліся ў Эўракамісію і Раду Эўропы з заклікам зьвярнуць увагу на крымінальны перасьлед жыхара расейскай Тулы Аляксея Маскалёва, бацькі школьніцы, якая намалявала антываенны малюнак.

Аўтары ліста просяць міжнародныя органы выкарыстаць усе даступныя сродкі, каб прадухіліць экстрадыцыю Маскалёва з Рэспублікі Беларусь у Расею.

Праваабаронцы таксама адзначаюць, што неабходна дамагацца перадачы Маскалёва ў трэцюю краіну – бясьпечную і гатовую яго прыняць.

  • У красавіку 2022 году Маша Маскалёва намалявала малюнак на ўроку выяўленчага мастацтва. Зь дзяўчынкай «правялі гутарку» супрацоўнікі ФСБ, а на яе бацьку спачатку склалі адміністрацыйны пратакол аб «дыскрэдытацыі» расейскай арміі, а затым супраць яго распачалі крымінальную справу аб паўторнай «дыскрэдытацыі».
  • Аляксея Маскалёва адправілі пад хатні арышт, а Машу – у прытулак. 28 сакавіка Маскалёву прысудзілі 2 гады калёніі. Ён уцёк у ноч перад вынясеньнем прысуду. Паводле адной з вэрсій, Маскалёў не пазбавіўся ад свайго мабільнага тэлефона і ўключыў яго ў Беларусі. Так яго змаглі знайсьці і затрымаць беларускія міліцыянты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG