Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прызначаць спэцпасланьніка для супрацы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Вынікі візыту Ціханоўскай у Штаты


Сьвятлана Ціханоўская на слуханьнях у Сэнаце ЗША, сакавік 2023.
Сьвятлана Ціханоўская на слуханьнях у Сэнаце ЗША, сакавік 2023.

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская падвяла вынікі візыту ў ЗША.

Сьвятлана Ціханоўская паведаміла, што падчас візыту правяла 17 афіцыйных сустрэчаў — у Белым доме, Дзярждэпартамэнце, Кангрэсе ЗША, Міністэрстве працы і ў прафсаюзах. Таксама адбыліся сустрэчы з палітыкамі, прадстаўнікамі трох дзясяткаў арганізацый, сярод якіх — Міжнародны PEN-цэнтар, праваабарончая арганізацыя Freedom House, Амэрыканская асацыяцыя юрыстаў, Камітэт абароны журналістаў, а таксама сустрэча зь беларускай дыяспарай.

Вось што кажа Ціханоўская пра вынікі візыту:

  • Падчас візыту Злучаныя Штаты аб’явілі аб запуску стратэгічнага дыялёгу з дэмакратычнай Беларусьсю. Гэта значыць, што ўжо напрыканцы 2023 году дэмакратычныя сілы фармалізуюць супрацу з урадам ЗША. Да дыялёгу запросяць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Дэмсілы выпрацуюць стратэгію беларуска-амэрыканскіх адносінаў і адновяць усе кантакты, якія былі разбураныя Лукашэнкам.
  • У бліжэйшыя некалькі месяцаў ЗША прызначаць адмысловага пасланьніка для супрацы з дэмакратычнымі сіламі. Ён будзе галоўнай кантактнай асобай паміж дэмакратычнай Беларусьсю і Вашынгтонам.
  • ЗША не падтрымліваюць зьмякчэньне санкцыяў на транзыт калійных угнаеньняў праз краіны Эўразьвязу, над чым актыўна працуюць лабісты рэжыму.
  • ЗША захаваюць памер дапамогі Беларусі ў аб’ёме 30 мільёнаў даляраў. Гэтыя грошы пойдуць на падтрымку незалежных СМІ, праваабаронцаў, НДА і рэпрэсаваных.
  • У Кангрэсе ЗША пачалася праца над новым законам аб дэмакратыі, сувэрэнітэце і правах чалавека ў Беларусі. Гэты закон дапаможа зрабіць падтрымку ЗША больш сыстэмнай і пасьлядоўнай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG