Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі правядуць пяць вайсковых вучэньняў АДКБ


Вучэньні АДКБ, кастрычнік 2022. Ілюстрацыйнае фота
Вучэньні АДКБ, кастрычнік 2022. Ілюстрацыйнае фота

АДКБ на тэрыторыі Беларусі ў 2023 годзе правядзе пяць вучэньняў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Аб’яднанага штаба АДКБ Уладзіслаў Шчагрыковіч.

Паведамленьне зробленае па выніках першых штабных перамоў па арганізацыі і правядзеньні сумесных вучэньняў з войскамі (Калектыўнымі сіламі) АДКБ, якія адбыліся 28–30 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У перамовах удзельнічалі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, Армэніі, Казахстану, Кіргізстану, Расеі, Таджыкістану, а таксама сакратарыяту і Абʼяднанага штабу АДКБ.

«У 2023 годзе комплекс вучэньняў з войскамі (Калектыўнымі сіламі) АДКБ будзе праведзены ў форме сумеснага апэратыўна-стратэгічнага вучэньня „Баявое братэрства“, якое зьяўляецца найвышэйшай формай сумеснай падрыхтоўкі ў фармаце арганізацыі. У розных рэгіёнах зоны адказнасьці АДКБ будуць задзейнічаныя ўсе элемэнты сыстэмы калектыўнай бясьпекі», — адзначыў прэс-сакратар.

Паведамляецца, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь сплянаваныя сумесныя і спэцыяльныя вучэньні, якія абʼядноўваюць падрыхтоўку розных кампанэнтаў войскаў АДКБ: сумеснае вучэньне з Калектыўнымі сіламі апэратыўнага рэагаваньня АДКБ «Узаемадзеяньне-2023» з адпрацоўкай задач па прымяненьні сродкаў сыстэмы калектыўнай бясьпекі АДКБ у крызіснай сытуацыі ва Ўсходне-Эўрапейскім рэгіёне калектыўнай бясьпекі АДКБ; спэцыяльнае вучэньне зь сіламі і сродкамі выведкі «Пошук-2023»; спэцыяльнае вучэньне зь сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ «Эшалён-2023».

На тэрыторыі Беларусі ўпершыню правядуць спэцыяльнае вучэньне з сумесным фармаваньнем радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны і мэдычнага забесьпячэньня «Барʼер-2023». Сплянавана таксама спэцыяльнае вучэньне з падразьдзяленьнямі МНС, выдзеленымі ў склад фармаваньняў сілаў спэцыяльнага прызначэньня «Скала-2023».

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG