Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія і Турэччына зьбіраюцца адкрыць памежныя пункты пропуску. Іх закрылі 30 гадоў таму


Знак у Турэччыне каля мяжы з Армэніяй
Знак у Турэччыне каля мяжы з Армэніяй

Пра гэта заявілі афіцыйныя асобы ў Ерэване.

Армэнія і Турэччына плянуюць упершыню за тры дзесяцігодзьдзі адкрыць памежныя пункты паміж дзьвюма краінамі і зрабіць гэта на пастаяннай аснове.

Інфармацыю пацьвердзілі афіцыйныя асобы ў Армэніі.

Першапачаткова сухапутная мяжа будзе адкрыта толькі для дыпляматаў і грамадзян трэціх краін да пачатку турыстычнага сэзону, заявіў міністар замежных спраў Армэніі Арарат Мірзаян.

Паміж Армэніяй і Турэччынай ужо існуе прамое авіязлучэньне. Турэччына ў аднабаковым парадку закрыла сухапутную мяжу ў 1993 годзе ў падтрымку Азэрбайджану на фоне канфлікту ў Нагорным Карабаху. Закрыцьцё мяжы тады выклікала сур’ёзныя эканамічныя праблемы для Армэніі. Цяпер дачыненьні Ерэвану і Стамбулу паступова выпраўляюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG