Валер Сахашчык: «Мы павінны рабіць так, каб расейскім войскам у Беларусі стала вельмі некамфортна»

Валер Сахашчык
Валер Сахашчык

Валер Сахашчык пракамэнтаваў заяву Пуціна пра разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі.

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык адрэагаваў на намеры Расеі разьмясьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю.

«Я ня думаю, што Пуцін здольны выкарыстаць такую зброю, але ўзровень небясьпекі становіцца значна вышэйшы, нам трэба нешта рабіць. Калі на гэта ідзе Лукашэнка, то ён падвяргае вялікай рызыцы народ Беларусі і ён павінен за гэта адказаць. Мы павінны рабіць крокі, каб расейскім войскам у Беларусі стала вельмі некамфортна», — заявіў Сахашчык у камэнтары «Белсату».

На пытаньне, што менавіта беларусы цяпер павінны рабіць, Валер Сахашчык адказаў, што гэта мусіць быць нешта большае, чым дывэрсія ў Мачулішчах.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у эфіры тэлеканала «Россия-24» 25 сакавіка адзначыў, што 1 ліпеня ў Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі.

Па словах Пуціна, Аляксандр Лукашэнка ўжо доўгі час прасіў яго разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Акрамя таго, Масква ўжо перадала Менску ракетны комплекс «Іскандэр», які можа выкарыстоўваць гэтую зброю.

​
XS
SM
MD
LG