Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: кожнае трэцяе злачынства ў Беларусі ўчыняе нецьвярозы


Ілюстрацыйны здымак.
Ілюстрацыйны здымак.

Паводле Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, кожнае трэцяе злачынства ўчыняюць у краіне нецьвярозыя грамадзяне.

«А калі гаварыць аб забойствах і цяжкіх цялесных пашкоджаннях, то паказчык даходзіць да 80-90 працэнтаў», — адзначылі ў МУС.

У студзені — лютым колькасьць злачынстваў, учыненых нецьвярозымі, зьменшылася. Сілавікі называюць гэта вынікам «комплекснай прафіляктычнай работы з правапарушальнікамі, працоўнымі калектывамі і супрацоўніцтва з нарколягамі».

Па дадзеных міністэрства, за два месяцы ў лячэбна-працоўныя прафілякторыі ў краіне накіравалі больш за 1,5 тыс. алькаголікаў. Ужывалі і працэдуру абмежаваньня людзей у распараджэньні сваімі даходамі, а гэта 43 чалавекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG