Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе Літва даваць візы і ВНЖ беларусам? Тлумачыць літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс


Віціс Юрконіс. Каляж
Віціс Юрконіс. Каляж

Беларусам могуць забараніць выдачу візаў і дазволаў на жыхарства ў Літве. Такі законапраект у першым чытаньні прыняў Сейм Літвы.

Літоўскі Сейм разглядае законапраект, які зьмяняе правілы выдачы візаў, дазволаў на жыхарства і грамадзянства для беларусаў і расейцаў. Прайшло ўжо два чытаньні законапраекту, засталося абмеркаваньне і апошняе галасаваньне. Навошта гэта Літве і ці не супярэчаць такія меры заявам Вільні пра падтрымку дэмакратычнай Беларусі?

На гэтыя пытаньні ў эфіры Свабоды Premium адказвае літоўскі палітоляг, выкладчык Інстытуту міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўнівэрсытэту Віціс Юрконіс.

23 сакавіка 9 дэпутатаў накіравалі ў Сейм прапанову па законапраекце, які ўскладняе атрыманьне дазволаў на жыхарства, візаў і грамадзянства для расейцаў і беларусаў.

Дэпутаты прапануюць прыбраць з пункту, дзе абмяжоўваецца падача дакумэнтаў на грамадзянства, пазнаку «грамадзяне Беларусі». Гэта значыць, што такое абмежаваньне, калі прапанову прымуць, будзе тычыцца толькі расейцаў, беларусы змогуць падавацца на грамадзянства.

Для расейцаў абмежаваньне плянуецца пакінуць, калі тыя ня маюць цесных сувязяў зь Літвой і не прайшлі праверку органаў бясьпекі Літвы.

21 сакавіка літоўскі Сейм разгледзеў законапраект, які абмяжоўвае магчымасьць атрымліваць візы ці часовы дазвол на жыхарства для грамадзянаў Беларусі і Расеі. Дакумэнты прапануецца прымаць толькі праз пасярэдніцтва МЗС.
За такія зьмены ў Сейме прагаласавалі 113 дэпутатаў, 9 устрымаліся. Калі адбудзецца другое слуханьне па гэтым законапраекце, пакуль незразумела.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG