Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі засьпяваў «Калыханку» на словы Аляксандра Лукашука. ВІДЭА


Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

Вядомы сьпявак напярэдадні прэзэнтацыі трэцяга тома трылёгіі «Галасы Беларусі» прэзэнтаваў новую песьню.

На ютуб-канале Лявона Вольскага кампазыцыя ахарактарызаваная як «лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час».

Песьня напісаная на словы Аляксандра Лукашука.

Калыханка

...І голасу ўсіх не пазбавяць,
Толькі цябе.
І не пазбавяць усіх Радзімы,
Толькі цябе.
І ў турму ўсіх ня кінуць,
Толькі цябе.
І на вайне ўсіх не заб’юць,
Толькі цябе.
Але любіць будуць
Толькі цябе.
І памінаць у малітве будуць
Толькі цябе,
Бо голас Беларусі
Толькі ты.

Прэзэнтацыя трэцяга тома трылёгіі «Галасы Беларусі» адбудзецца 23 сакавіка ў Вільні ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці ў 18:00 па адрасе Vilniaus 20. Уваход вольны. Трылёгію выпусьціла «Бібліятэка Свабоды».

«Тры гады новага беларускага адраджэньня можна апісаць трыма словамі: паўстаньне, турма, вайна. Гэтая трылёгія гістарычнага руху, кажучы словамі Гегеля, зьяўляецца шляхам усьведамленьня свабоды. У формулы ёсьць другая частка — свабоду трэба ўсьвядоміць як неабходнасьць», — падкрэсьліў Аляксандар Лукашук.

На прэзэнтацыі ў Вільні адбудзецца і першы жывы выступ Лявона Вольскага з песьняй «Калыханка».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG