Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Чэхіі працягнуў на год візавую забарону для беларусаў і расейцаў


Сьцяг Чэскай Рэспублікі, ілюстрацыйнае фота
Сьцяг Чэскай Рэспублікі, ілюстрацыйнае фота

Урад Чэхіі на пасяджэньні 22 сакавіка ўхваліў пастанову аб працягу адмовы ў выдачы візаў і відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі і Расеі яшчэ на год. Яна будзе дзейнічаць да 31 сакавіка 2024 году.

Пра гэта піша выданьне Reform.by.

Забарону ўвялі вясной 2022 году ў рамках надзвычайнага становішча, якое ўвёў чэскі ўрад пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Улетку 2021 году пасьля заканчэньня дзеяньня надзвычайнага становішча забарону аформілі ў выглядзе асобнай пастановы.

Забарона не распаўсюджваецца на візы і дазволы на жыхарства, якія выдаюцца для ўзьяднаньня сем’яў, з мэтай навуковых дасьледаваньняў, на некаторыя дазволы на жыхарства, зьвязаныя з вучобай. Захавана і выключэньне для гуманітарных візаў.

Адначасова забарону пашырылі на расейцаў і беларусаў, якія, апроч расейскага і беларускага, маюць грамадзянства іншых краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG