Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні КДБ забіў замежніка, які нібыта страляў і кідаў гранаты, — БелТА


Будынак КДБ у Менску, архіўнае фота
Будынак КДБ у Менску, архіўнае фота

У Горадні спэцпадразьдзяленьне КДБ забіла замежнага грамадзяніна, які нібыта аказваў узброены супраціў, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.

«Падчас правядзеньня спэцыяльных мерапрыемстваў па спыненьні дзейнасьці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай учыненьня тэрарыстычнай акцыі, 19 сакавіка 2023 году ў Горадні на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Указаная асоба з выкарыстаньнем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат аказала ўзброены супраціў байцам спэцпадразьдзяленьня КДБ, група "А"», — цытуе агенцтва супрацоўнікаў КДБ.

Паведамляецца, што КДБ распачаў крымінальную справу.

Раней сёньня тэлеграм-канал @mkbelarus са спасылкай на падпісанта паведаміў, што ў Горадні на вул. Курчатава і Ўрублеўскага былі чуваць выбухі ці стрэлы. Потым каля пад'езда дому міліцыянты загрузілі ў машыну чалавека – так апісаў каналу сытуацыю чытач.

Канал @Grodno_grab са спасылкай на відавочцаў пісаў, што па адрасе Курчатава 5 адбываліся затрыманьні, якім папярэднічалі «выбухі ці стрэлы». Там заўважылі каля 10 супрацоўнікаў міліцыі і бусік, сьцьвярджалі відавочцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG