Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць расейца завялі крымінальную справу аб «дыскрэдытацыі» арміі за анэкдот пра адступленьне з Херсона


Зьнішчаны расейскі БМД-2 каля аэрадрома Чарнабаеўка пад Херсонам, 15 лістапада 2022 году
Зьнішчаны расейскі БМД-2 каля аэрадрома Чарнабаеўка пад Херсонам, 15 лістапада 2022 году

Супраць жыхара Разанскай вобласьці Васілія Бальшакова завялі крымінальную справу паводле артыкулу аб паўторнай «дыскрэдытацыі» расейскай арміі (артыкул 280.3 КК), паведамляе «ОВД-Инфо» са спасылкай на яго жонку.

Васілій Бальшакоў у сацыяльнай сетцы напісаў:

Даўно не чытаў сапраўды сьмешных анэкдотаў:

— Сяргей, а чаму мы адступаем ад Херсона?
— Валодзя, дык ты ж сам загадаў вызваліць Украіну ад фашыстаў і нацыстаў...

14 лютага дома ў мужчыны ў горадзе Касімаве адбыўся ператрус. Па словах жонкі, сілавікі павалілі Бальшакова на падлогу, пабілі яго і закавалі ў кайданкі. Падчас ператрусу ў яго канфіскавалі тэлефоны і ноўтбук.

Крымінальную справу паводле першай часткі артыкула аб дыскрэдытацыі расейскай арміі могуць завесьці супраць тых, у каго на працягу году да гэтага набыў законную моц штраф па аналягічным адміністрацыйным артыкуле (20.3.3 КаАП). У ліпені 2022 году Бальшакова аштрафавалі паводле яго на 30 тысяч рублёў за камэнтары ў «УКантакце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG