Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома пра затрыманьне памочніка Мясьніковіча Дзьмітрыя Шадко


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

13 сакавіка СМІ паведамілі, што Дзьмітры Шадко зьнік і яго ня могуць знайсьці тры дні.

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнту «Вясна», Дзьмітрыя, падобна, затрымалі на працы ў Маскве.

Як сьцьвярджаюць крыніцы «Вясны», Шадко доўгі час быў зьвязаны з «ралевікамі» і час ад часу ўдзельнічаў у іхных імпрэзах — ён нібыта асабіста ведаў некаторых людзей, якіх затрымалі ў справе дывэрсіі ў Мачулішчах.

«Ралевікі» (а таксама ролевы рух, або рух ролевых гульняў) — субкультура людзей, якія гуляюць у ролевыя гульні.

Шадко займаў пасаду памочніка Міхаіла Мясьніковіча, старшыні Калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі (орган Эўразійскага эканамічнага саюзу, куды ўваходзяць Армэнія, Беларусь, Кіргізстан, Расея, Казахстан).

Да траўня 2019 году Шадко быў намесьнікам міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі, потым падаў у адстаўку.

Хто такі Дзьмітры Шадко

Дзьмітры Шадко нарадзіўся ў 1979 годзе ў Менску. Скончыў БДУІР і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце. Працаваў у Цэнтральным камітэце Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі, памочнікам генэральнага дырэктара, вядучым спэцыялістам ЗАТ «ТКД Юніспектр», адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам часопіса «Планета».

У 2011 годзе Шадко стаў намесьнікам міністра інфармацыі, а празь некалькі гадоў першым намесьнікам міністра сувязі і інфарматызацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG