Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы намесьнік міністра сувязі сышоў у адстаўку

абноўлена

Дзьмітры Шэдко
Дзьмітры Шэдко

Першы намесьнік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзьмітры Шадко падаў заяву аб адстаўцы. Ён пацьвердзіў гэтую інфармацыю Tut.by.

Шэдко сказаў, што зараз знаходзіцца ў адпачынку, а з заявай аб адстаўцы зьвярнуўся некалькі тыдняў таму. Ён спадзяецца, што Аляксандар Лукашэнка задаволіць заяву.

Шэдко абверг інфармацыю, што зьехаў зь Беларусі праз затрыманьне генэральнага дырэктара «Белтэлекама».

«У далейшым я зьбіраюся працаваць і жыць у Беларусі. Проста ўжо пяць гадоў працую ў міністэрстве. Гэта вельмі шматгранны і каштоўны досьвед. А зараз ёсьць новыя цікавыя прапановы. Не да пэнсіі ж працаваць на адным месцы», — сказаў Шэдко.

Дзьмітры Шэдко нарадзіўся ў 1979 годзе ў Менску. Скончыў БДУІР і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце. Працаваў у Цэнтральным камітэце Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі, памочнікам генэральнага дырэктара, вядучым спэцыялістам ЗАТ «ТКД Юніспектр», адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам часопіса «Планета». У 2011 годзе Шэдко стаў намесьнікам міністра інфармацыі, а праз некалькі гадоў першым намесьнікам міністра сувязі і інфарматызацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG