У панядзелак у Парыжы абвясьцілі, што рэканструкцыя сабора Парыскай Маці Божай «ідзе досыць хутка» і можна спадзявацца на яго адкрыцьцё для набажэнстваў і турыстаў у канцы 2024 году, менш як праз шэсьць гадоў пасьля пажару 15 красавіка 2019 году.
Знакаміты шпіль сабора згарэў і абрынуўся. Будаўніцтва новага шпіля можна будзе назіраць ужо сёлета, заявіў генэрал Жан-Люі Жаржэлен, які кіруе рамонтна-будаўнічымі работамі.
«Вяртаньне шпіля ў сілюэт гораду будзе азначаць, што мы выйграем бітву за Нотр-Дам», сказаў вайсковы генэрал агенцтву Associated Press.
Уласна рэканструкцыя пачалася летась, праз два гады работ па ўмацаваньні будынка і стварэньні бясьпечных умоў для рэстаўратараў і будаўнікоў.
Магутны пажар увечары 15 красавіка зьнішчыў усе драўляныя канструкцыі даху ў саборы Парыскай Божай Маці. У выніку абрынуўся шпіль будынка. Мы сабралі цікавыя факты пра гатычны шэдэўр, які адзначыў свой 850-гадовы юбілей у 2013 годзе.
Паводле прэсавага прадстаўніка сабору Андрэ Фіно, полымя знішчыла ўсе драўляныя канструкцыі, якія падтрымлівалі дах. У саборы якраз ішлі рамонтныя работы.