Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Дзьмітры Муратаў пра прысуд «вясноўцам»: Лукашэнка яшчэ будзе сядзець, калі Бяляцкі выйдзе


Дмитрий Муратов
Дмитрий Муратов

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 2021 год, галоўны рэдактар расейскай «Новой газеты» Дзьмітры Муратаў у інтэрвію Радыё Свабода выказаў меркаваньне, што за прысудам Алесю Бяляцкаму і ягоным калегам стаіць беларускі аўтарытарны кіраўнік Аляксандар Лукашэнка.

«Спадзяюся, ні ў каго няма ні найменшага сумневу ў тым, што гэта быў ягоны суд, а не прысуд нейкага незалежнага суда ў Беларусі. Гэта асабісты помсьлівы, дробязны, глыбока агрэсіўны і прырэчаны суд самога Лукашэнкі. Дыктатары, да якіх належыць Лукашэнка, саджаюць людзей за тое, каб зьмены ўлады не было ўвогуле. Яны абараняюць сябе, а не асуджаюць Алеся, Стэфановіча, Лабковіча. Яны ня іх зараз асуджаюць, яны для сябе рыхтуюць бясконцую і несьмяротную, як ім здаецца, уладу. Але, як вядома, гэтага не будзе. Вечнай улады, як і вечнага жыцьця ня будзе. Лукашэнка яшчэ будзе сядзець, калі Бяляцкі выйдзе» — сказаў расейскі рэдактар, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Дзьмітры Муратаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG