Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі вызначыла, што рабіць зь дзяржаўнымі архівамі і сакрэтнымі дакумэнтамі ў выпадку ваеннага становішча


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства юстыцыі Беларусі вызначылася, што рабіць зь дзяржаўнымі актывамі пры ўвядзеньні надзвычайнага ці ваеннага становішча, узьнікненьні надзвычайных сытуацый, ваенных пагрозаў.

Згодна з пастановай Міністэрства юстыцыі № 7 ад 15 лютага, адпаведнымі пунктамі дапоўнілі Правілы работы архіваў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. 3 кастрычніка пастанову апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яна набыла моц пасьля апублікаваньня.

У адпаведнасьці з дакумэнтам, пры эвакуацыі пазачарговай перадачы ў дзяржаўны архіў падлягаюць дакумэнты прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў; асабістыя справы кіраўнікоў і іншых работнікаў вышэйназваных органаў.

Для арганізацыі пазачарговай эвакуацыі створаць рабочыя групы для адбору дакумэнтаў, іх ліквідацыі, пагрузкі-разгрузкі і транспартаваньня. Таксама ў дакумэнце падрабязна апісваецца парадак і працэдуры перадачы дакумэнтаў у дзяржаўны архіў.

У архівах, куды мусяць перадаць дакумэнты, створаць групы па іх прыёме, а таксама па іх ліквідацыі ў выпадку пагрозы захопу сакрэтных спраў (пры наяўнасьці падразьдзяленьня абароны дзяржаўных сакрэтаў). На гэты час архівы пераводзяцца на двузьменны рэжым працы. Доступ да сакрэтных дакумэнтаў, іх рассакрэчваньне або зьмяненьне ступені сакрэтнасьці «ажыцьцяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах».

Дзяржаўныя органы, якія не падлягаюць эвакуацыі, забясьпечваюць захаванасьць дакумэнтаў па месцы іх знаходжаньня, гаворыцца ў пастанове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG