Дзяржаўныя тэлеканалы паказалі відэа з самалётам А-50, сьцьвярджаючы, што ён не пашкоджаны

Расейскі самалёт А-50 на аэрадроме "Мачулішчы" 19 лютага 2023 і 28 лютага
Расейскі самалёт А-50 на аэрадроме "Мачулішчы" 19 лютага 2023 і 28 лютага

У афіцыйным Тэлеграм-канале Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь зьявілася відэа, на якім у цемры па засьнежанай бэтоннай паверхі рухаецца самалёт А-50.

У камэнтары да відэа сьцьвярджаецца, што гэта той самы самалёт і што знаходзіцца ён у Мачулішчах:

«Вы чулі выцьцё змагароў? „Узарвалі, спалілі, спалілі“. Змагары, вось вам А-50! Прама ў Мачулішчах! Жывы і здаровы!».

Тым часам, у сацыяльных сетках ужо зьявіліся камэнтары, аўтары якіх зьвяртаюць увагу на тое, што самалёт рухаецца па паверхні аэрадрому, а не ўзьлятае, у поўнай цемры, што здымаюць яго толькі зьнізу, тады як пашкоджаньні ад атакі могуць быць заўважаныя толькі зьверху. Нарэшце пішуць, што здымка магла адбыцца раней, да атакі.

  • 26 лютага 2023 года ByPol і лідэры апазыцыі ў выгнаньні паведамілі, што расейскі самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня і кіраваньня А-50 быў пашкоджаны ў выніку атакі бесьпілётнікаў на авіябазу ў Мачулішчах.
  • Група ByPol паведаміла аб двух выбухах і пашкоджаньні пярэдняй і сярэдняй частак А-50, а таксама антэны радара.
  • Роля самалёта А-50 — стварэньне пазнавальнай карціны паветранай абстаноўкі і забесьпячэньне каардынацыі дзеяньняў зьнішчальнікаў.
  • Нягледзячы на тое, што пашкоджаньні афіцыйна не пацьверджаныя, брытанская выведка адзначае, што страта А-50 будзе значнай для РФ, бо самалёт мае вырашальнае значэньне для расейскіх паветраных апэрацый у забесьпячэньні карціны паветранай прасторы.

​
XS
SM
MD
LG