Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны адрэагавалі на атакі бесьпілётнікаў на абʼекты ў Расеі


Дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхайла Падаляк. Кіеў, 16 лютага 2023
Дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхайла Падаляк. Кіеў, 16 лютага 2023

У Кіеве падкрэсьлілі, што Ўкраіна не наносіць удараў па тэрыторыі Расеі, а вядзе абарончую вайну з мэтай дэакупацыі тэрыторый.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхайла Падаляк назваў «унутранымі атакамі» ўдары беспілётнікаў па абʼектах інфраструктуры ў Расеі:

«Украіна не наносіць удараў па тэрыторыі Расеі. Украіна вядзе абарончую вайну з мэтай дэакупацыі ўсіх сваіх тэрыторый. Гэта аксіёма. У Расеі нарастаюць працэсы панікі і распаду, праявай якіх зьяўляецца павелічэньне ўнутраных нападаў неўстаноўленых лятальных абʼектаў на абʼекты інфраструктуры», — заявіў Падаляк.

28 лютага адразу ў некалькіх расейскіх рэгіёнах былі зафіксаваны падзеньні бесьпілётнікаў. Гэты налёт стаў самым масавым з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну 24 лютага 2022. На некалькіх бесьпілётніках, якія ўпалі, знайшлі выбухоўку.

Украіна ніколі афіцыйна не камэнтавала ўдараў бесьпілётнікаў па расейскіх абʼектах. Кіраўнік вайсквоай выведкі Кірыла Буданаў у інтэрвію ўкраінскаму выданьню Forbes, адказваючы на пытаньне, выпадкова ці не ў Расеі толькі за два апошнія месяцы 2020 году вырасла ўдвая колькасьць буйных інцыдэнтаў, заявіў, што ўсе «ня проста так гавораць», дадаўшы, што «грошы робяць цуды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG