Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вельмі адпавядае нашым асьцярогам». У ЗША пракамэнтавалі візыт Лукашэнкі ў Кітай


 Нэд Прайс
Нэд Прайс

Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс на просьбу журналістаў пракамэнтаваў візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, адзначыўшы, што ён праходзіць на фоне магчымага разгляду Кітаем вайсковай дапамогі Расеі.

На просьбу журналістаў пракамэнтаваць візыт Лукашэнкі ў Пэкін і стаўленьне ЗША да гэтага Нэд Прайс адказаў:

«У мяне няма непасрэднай рэакцыі на гэта, за выключэньнем таго факту, што гэта вельмі адпавядае нашым асьцярогам. КНР і Расея паглыбілі свае адносіны, адносіны, якія ўжо паглыбляліся за апошнія месяцы і, па сутнасьці, цягам апошніх некалькіх гадоў. Але той факт, што Кітай зараз узаемадзейнічае з Лукашэнкам, які, па сутнасьці, саступіў свой сувэрэнітэт Расеі, зьяўляецца толькі яшчэ адным элемэнтам паглыбленьня ўзаемадзеяньня КНР з Расеяй, з усімі тымі, хто ўдзельнічае і падтрымлівае жорсткую вайну Расеі супраць Украіны», — сказаў ён.

Таксама прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту зноў пацьвердзіў занепакоенасьць ЗША магчымым аказаньнеем вайсковай дапамогі Расеі з боку Кітая.

«Мы занепакоеныя тым, што КНР разглядае магчымасьць перадачы сьмяротнай зброі Расеі для выкарыстаньня яе ва Ўкраіне, з шэрагу прычын, у тым ліку таму, што гэта будзе мець уплыў на поле бою ўнутры Ўкраіны, а таксама таму, што КНР спрабавала захаваць пры гэтым бачнасьць нэўтралітэту», — сказаў Нэд Прайс.

Паводле яго, сваім мірным плянам па вайне ва Ўкраіне Кітай спрабуе паказаць сябе «сумленным пасярэднікам», аднак на словах і на справе ён зьяўляецца «кім заўгодна, толькі не сумленным пасярэднікам».

«Калі пакінуць убаку пытаньне аб сьмяротнай зброі, якую, на нашу думку, Кітай яшчэ ня даў Расеі, але разглядае гэта, у той жа час Кітай ужо аказаў важныя формы дапамогі Расеі, у тым ліку ў кантэксьце яе агрэсіі супраць Украіны. Ён аказвае Расеі дыпляматычную падтрымку, палітычную падтрымку, эканамічную падтрымку, рытарычную падтрымку, у тым ліку шляхам паўтарэньня небясьпечнай расейскай прапаганды, хлусьні і дэзынфармацыі на сусьветнай арэне», — адзначыў Прайс.

Аляксандар Лукашэнка вылецеў зь дзяржаўным візытам у Кітай раніцай 28 лютага. Ён прабудзе там да 2 сакавіка. У праграме візыту анансаваныя перамовы са старшынём КНР Сі Цзіньпінам, шэраг сустрэч з вышэйшымі службовымі асобамі КНР, кіраўніцтвам кітайскіх карпарацый. Па выніках перамоваў чакаецца падпісаньне вялікага пакету дакумэнтаў аб разьвіцьці адносінаў у ключавых сфэрах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG