Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьні ў Фаніпалі, непадалёк ад аэрадрома «Мачулішчы»


Фаніпаль. Архіўнае фота
Фаніпаль. Архіўнае фота

Раней стала вядома пра затрыманьні ў Мачулішчах. Учора ByPol заявіў, што там падарвалі расейскі вайсковы самалёт.

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», увечары 26 лютага адбыліся затрыманьні ў Фаніпалі, які знаходзіцца за 30 кілямэтраў ад Мачулішчаў, дзе ўчора паведамлялася пра дывэрсію з расейскім самалётам далёкай выведкі А-50. Таксама паведамлялася, што ўвечары 26 лютага сілавікі пачалі адпрацоўваць сацсеткі, каб выявіць тых, хто камэнтуе падрыў расейскага самалёта ў нэгатыўным ключы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на затрыманых складаюць адміністрацыйныя пратаколы за «непадпарадкаваньне», над імі чакаюцца суды.

Спасылаючыся на ўдзельнікаў пляну «Перамога», тэлеграм-канал аб’яднаньня былых сілавікоў ByPol спачатку напісаў, што вайсковым аэрадроме Мачулішчы, разьмешчаным за 12 км ад Менску, адбылося два выбухі, у выніку якіх пашкоджаны расейскі самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня і кіраваньня А-50.

  • ByPol паведаміў, што выбухі пашкодзілі пярэднюю і цэнтральную часткі самалёта. Адказнасьць за дывэрсію ў Мачулішчах узялі ўдзельнікі пляну «Перамога».
  • Рэжым Аляксандра Лукашэнкі пакуль ніяк не пракамэнтаваў здарэньне, хоць сам Лукашэнка склікаў не анансаваную раней нараду зь сілавікамі.
  • Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што афіцыйны Менск зьняпраўдзіў інцыдэнт, хоць гэтага не адбылося.
  • Пасьля меркаванага выбуху ў Мачулішчах памежнікі ўзмоцнена праглядаюць людзей на выезьдзе зь Беларусі.
  • Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьні людзей ў Мачулішчах і Фаніпалі пасьля меркаванага падрыву.
  • Рэдакцыя Свабоды пакуль ня можа спраўдзіць гэтую інфармацыю з дапамогай незалежных крыніц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG