Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Польшчу па трубаправодзе «Дружба»


52119528
52119528

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Польшчу па трубаправодзе «Дружба», паведаміў у Твітэры галоўны выканаўчы дырэктар польскай нафтаперапрацоўчай кампаніі PKN Orlen Даніэль Абайтэк.

Ён дадаў, што кампанія была цалкам гатовая да гэтага. «Толькі 10% сырой нафты паступала з Расеі, і мы заменім яе нафтай з іншых крыніц», — напісаў Абайтэк.

Кампанія імпартавала нафту ў рамках кантракту з расейскай «Татнафтай». Тэрмін дзеяньня гэтага кантракту павінен быў скончыцца ў сьнежні 2024 году.

Агенцтва Reuters адзначае, што пастаўкі спыніліся на наступны дзень пасьля таго, як Польшча перадала Ўкраіне першую партыю нямецкіх танкаў «Леапард».

У PKN Orlen заявілі, што кампанія можа цалкам забясьпечваць свае НПЗ марскім транспартам і што спыненьне паставак па трубаправодзе не паўплывае на пастаўкі бэнзіну і дызэльнага паліва кліентам.

  • Трубаправод «Дружба» быў выключаны з-пад санкцый Эўразьвязу, каб забясьпечваць краіны, у якіх няма доступу да альтэрнатыўнай нафты. Апроч Польшчы, па ім атрымлівалі расейскую нафту таксама Чэхія, Нямеччына, Славаччына і Вугоршчына.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG