Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура хоча пакараць усіх, хто датычны да «экстрэмісцкай дзейнасьці»


Андрэй Швед
Андрэй Швед

Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед выступіў на сумесным пасяджэньні ніжняй і верхняй палатаў Нацыянальнага сходу.

У Беларусі маюць намер прыцягнуць да адказнасьці ўсіх, хто мае дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці», заявіў генэральны пракурор Андрэй Швед, якога цытуе прэсавая служба Палаты прадстаўнікоў.

Андрэй Швед паведаміў, што колькасьць «экстрэмісцкіх» злачынстваў у 2022 годзе зьнізілася і працягвае зьмяншацца.

У той жа час генэральны пракурор заявіў, што ў Беларусі маюць намер прыцягнуць да адказнасьці ўсіх, хто мае дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці».

Швед згадаў завочныя суды над дзеячамі Фонду спартовай салідарнасьці, «Народным антыкрызісным кіраўніцтвам», адміністратарамі каналу Nexta, былым дырэктарам ПВТ Валерам Цапкалам.

Ён дадаў, што суды ўхвалілі 382 пазовы пракурораў аб прызнаньні рознай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

З 2020 году любую крытыку ўладаў ці публічны пратэст, а з 2022 году, пасьля нападу Расеі на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі, нават антываенныя выказваньні рэпрэсіўныя органы інтэрпрэтуюць як «экстрэмізм».

  • З 2020 году ў Беларусі адбылося каля 50 тысяч палітычна матываваных затрыманьняў.
  • Супраць грамадзян завялі каля 12 тысяч крымінальных спраў па такіх затрыманьнях, у гэтых справах падазраванымі праходзяць дзясяткі тысяч людзей.
  • Дзясяткі тысяч беларусаў пакінулі краіну, ратуючыся ад рэпрэсій.
  • Праваабаронцы «Вясны» па стане на 22 лютага 2023 прызналі палітвязьнямі 1439 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG