Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік КДБ Тэртэль і генпракурор Швед патрабуюць прызнаць экстрэмістамі беларускіх расьсьледнікаў


Кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч
Кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч

Генпракурор Андрэй Швед на прапанову старшыні Камітэту дзяржбясьпекі Івана Тэртэля накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнаньні замежнай арганізацыі «Беларускі расьсьледніцкі цэнтар» экстрэмісцкай і забароне яе дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.

Як сьцьвярджае Генпракуратура, зарэгістраваная ў Чэхіі арганізацыя праводзіць «так званыя незалежныя журналісцкія расьсьледаваньні ў сфэры карупцыі і арганізаванай злачыннасьці».

«Акрамя таго, ёсьць падставы меркаваць, што БРЦ фінансуецца за кошт сродкаў экстрэмісцкага фармаваньня „Белсат“, а таксама розных замежных няўрадавых фондаў і арганізацый», — паведамляе Генпракуратура.

Там лічаць, што інфармацыя БЦР падаецца так, каб «сьвядома павысіць узровень напружанасьці ў грамадзтве, стварыць атмасфэру непрыманьня дзеяньняў органаў дзяржулады, падарваць аўтарытэт Беларусі на міжнароднай арэне».

Раней па заяве пракуратуры Менску інфармацыйная прадукцыя «Беларускага расьсьледніцкага цэнтру», а таксама лягатыпы, якія зьмяшчаюць абрэвіятуру «BIC» і словы «Belarusian Investigative Center», прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Беларускі расьсьледніцкі цэнтар — незалежная арганізацыя, якая спэцыялізуецца на журналісцкіх расьсьледаваньнях. БРЦ — сябра Міжнароднага цэнтру дасьледаваньняў карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP), пэрыядычна супрацоўнічае з журналістамі зь іншых краін у межах сумесных расьсьледаваньняў. Беларускі расьсьледніцкі цэнтар узначальвае журналіст Стась Івашкевіч. Журналісты БРЦ — ляўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расьсьледаваньні ў 2018, 2019, 2020 і 2021 гадах.

У канцы чэрвеня мінулага году на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі ў Беларусі быў абмежаваны доступ да сайту Беларускага расьсьледніцкага цэнтру. Гэта адбылося пасьля таго, як там выйшаў матэрыял пра маёмасьць беларусаў у Дубаі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG